Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Асіповіцкае вагоннае дэпо

 

Начальнік

(+375 2235) 6-22-22
Слабышэў Віктар Віктаравіч

 

В.а. галоўнага інжынера

(+375 2235) 6-22-23
Пятроў Аляксандр Якаўлевіч

 

Намеснік начальніка (па эксплуатацыі)

(+375 2235) 6-22-56
Мятла Дзмітрый Фёдаравіч

 

Намеснік начальніка (па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях)

(+375 2235) 6-22-58
Халецкая Людміла Аляксандраўна

 

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 2235) 6 28 83, факс (+375 2235) 6 21 78
E-mail:
Адрас: 213760, Магілёўская вобл., г. Асіповічы, вул. Вакзальная, д. 12а

З адкрыццём руху цягнікоў на ўчастку Лібава-Роменскай чыгункі ад Мінска да Бабруйска 16 (28) верасня 1873 дапаможны агляд, як і нязначны рамонт вагонаў быў арганізаваны ў абаротным паравозным дэпо Асіповічы.


Пры дапаможным аглядзе выконваліся тыя ж работы, што і пры двухгадовым, але без пад’ёму вагонаў на козлы, г.зн. без праверкі буксовых лап. Толькі мяняліся пашкоджаныя драўляныя часткі. Калі ж у вагоне аказваўся стары кузаў, тады вагон адпраўляўся ў майстэрні дэпо Гомель для вялікага рамонту.


 У 1933 годзе па загаду Народнага камісара шляхоў зносін у Асіповічах быў пабудаваны вагонарамонтны пункт са зборачным цэхам з двума скразнымі рамонтнымі пуцямі. Да зборачнага  цэху прымыкаў падсобна-нарыхтоўчы, якія меў электразварачнае, слясарна-механічнае, сталярнае і аўтатармазное аддзяленні.
Такім чынам, была створана тэхнічная база для арганізацыі рамонту вагонаў, і 1935 год стаў годам нараджэння Асіповіцкага вагоннага дэпо.


Па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.03.2008 № 157 «Аб арганізацыі вагонабудавання ў г. Асіповічы» асноўная рамонтная база вагоннага дэпо, якая стваралася  з 1935 года, і яго тэрыторыя былі перададзены ва ўласнасць зноў утворанага прадпрыемства СЗАТ "Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод». У сувязі з чым, у вагонным дэпо ў красавіку 2011 пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю новы пункт бягучага адцэпачнага рамонту вагонаў, а ў кастрычніку 2011 - адміністрацыйна-бытавы будынак дэпо. Узведзены будынкі падсобна-дапаможнага цэха, гаража з адміністрацыйна-бытавымі памяшканнямі, абсталяваны бетонная пляцоўка для рамонту вагонаў абсталяваная дамкратамі, шматпаставым зварачным  выпрамляльнікам ВДМ-1201УЗ, кранам маставым апорным (р = 5тД пр = 12м) і сістэмай выпрабавання тармазнога абсталявання вагонаў (СІТАВ- ОО.ООПС), пляцоўка для раздзелкі металалому, аснашчаная кіруемым з падлогі маставым, электрычным, аднабалачным, апорным кранам грузапад’ёмнасцю 5 тон і перасоўным газарэжучым пастом. У будынку падсобна-дапаможнага цэха ўстаноўлены новыя настольна-свідравальны (ГС2116К), вастрыльна-шліфавальны (ВЗ-879-01) станкі, вентыляцыйны пылаўлоўны агрэгат ПА-12м, станок заточнай настольнай мадэлі В3-319, стол зваршчыка (ССН-2), абсталяваны выцяжной вентыляцыяй.


У 2010 годзе праведзены мантаж установак УЗТА-РМ на ПТА арт. Слуцк - 1 ўстаноўка  на ПТА Асіповічы і ў магілёўскім парку 2 ўстаноўкі. Яны забяспечваюць аўтаматычнае апрабаванне тармазоў вагонаў з рэгістрацыяй у саставах і цягніках.
Усе бытавыя памяшканні дэпо абсталяваны мікрахвалевымі печамі, электрачайнікам, халадзільнікамі, неабходнай мэбляй, забяспечаны бутыляванай вадой.


У 2010 годзе ў дэпо распрацаваны і ўкаранёны стандарт СТБ 18001-209 «Сістэма кіравання аховай працы».


У новых будынках створаны сучасныя тэхнічныя класы і кабінеты па ахове працы.


З 2011 года Асіповіцкае вагоннае дэпо пераўтворана ў эксплуатацыйнае дэпо. Асноўнымі ўчасткамі дэпо з'яўляюцца: пункты тэхнічнага абслугоўвання вагонаў, размешчаныя на станцыях Асіповічы, Слуцк, Калій-3 і Бабруйск. Акрамя таго, маюцца дапаможныя ўчасткі: рамонтна-дапаможны, мантажны, энергаучасток і апарат кіравання.
 

Дэпо выконвае наступныя віды работ:

 

  • праводзіць бягучы адцэпачны  рамонт прыватных вагонаў;
  • замяняе ўшчыльненне люкаў мінералавозаў на ўчастках бягучых рамонтаў ПТА Слуцк, Калій-3, Асіповічы;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку вагонаў-хопераў для перавозкі мінеральных угнаенняў;
  • ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне вагонаў, якія знаходзяцца ў саставах або транзітных цягніках, парожніх вагонаў пры падрыхтоўцы да перавозак без адчэпкі ад састава, бягучы рамонт (ТР-1) пры комплекснай падрыхтоўцы да перавозак, бягучы рамонт (ТР-2) вагонаў.

 Асноўнымі задачамі Асіповіцкага вагоннага дэпо з'яўляюцца:

  • бесперабойнае функцыянаванне чыгуначнага транспарту, забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў шляхам ажыццяўлення адчапнога і безадчапнога рамонтаў вагонаў, тэхнічнага абслугоўвання і агляду грузавых і пасажырскіх цягнікоў у парках прыёму і адпраўлення станцый;
  • забеспячэнне бяспекі руху, захаванасці грузаў, пажарнай бяспекі і аховы працы работнікаў;
  • планамернае і комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай сферы, засяроджванне намаганняў і рэсурсаў на тэхнічным пераўзбраенні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі цэхаў;
  • ўтрыманне будынкаў і збудаванняў, тэхнічных ўладкаванняў ў спраўным стане, бяспечная эксплуатацыя катлоў, сасудаў, працуючых  пад ціскам, кампрэсараў, прыбораў сістэмы газазабеспячэння, грузапад'ёмных машын і механізмаў;
     
  • ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання і іншых уздзеянняў.

 

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць