Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аб адзяленні

РУП «Магілеўскае аддзяленне
Белорусскай чыгункі»

212001, Рэспубліка Беларусь,
г. Могилев, вул. Першамайская, 109
тел.  (+375 222) 39 33 12
факс (+375 222) 32 44 31
e-mail: noda@railway.mogilev.by

Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі ажыццяўляе транспартнае абслугоўванне ўсходняй часткі Рэспублікі Беларусь, мае 1175 км. галоўных пуцей, 783 км. — пад'язных і станцыйных пуцей, ажыццяўляе перавозкі ў 24 раёнах 4 абласцей Рэспублікі Беларусь (Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай).

 

Мяжуе з Мінскім аддзяленнем Беларускай чыгункі (станцыі Прокшына, Руміна, Вярэйцы), з Гомельскім аддзяленнем Беларускай чыгункі (станцыі Цялуша, Старасельскі), з Баранавіцкім аддзяленнем Беларускай чыгункі (станцыя Слуцк), са Смаленскім аддзяленнем Маскоўскай чыгункі (станцыя Шасцёраўка), з Бранскім аддзяленнем Маскоўскай чыгункі (станцыя Бялынкавічы).

У склад аддзялення дарогі ўваходзяць 24 адасобленыя структурныя падраздзяленні (філіала) і адно даччынае прадпрыемства.

Асноўнымі чыгуначнымі вузламі на аддзяленні дарогі з'яўляюцца: Магілёўскі, Асіповіцкі, Крычаўскі, Бабруйскі і Слуцка-Калійны.

У склад аддзялення ўваходзяць 70 станцый, з якіх 42 станцыі адкрыты для выканання грузавых аперацый. На гэтых станцыях ажыццяўляецца прыём грузаў для перавозак і выдача грузаў атрымальнікам. Асноўныя пагрузачныя рэсурсы аддзялення сканцэнтраваны на станцыях Калій (70%), Крычаў, Камунары (15%), выгрузка ў асноўным сканцэнтравана на станцыях Магілёў, Слуцк, Бабруйск, Крычаў, Камунары.