Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Магілёўскае вагоннае дэпо

 

 

Начальнік дэпо

(+375 17) 39 22 22
Жарносенка Генадзь Іванавіч

 

Кантактная інфармацыя:
 

Тэл. (+375 222) 39 22 22,  факс (+375 222) 39 23 32
Адрас: 212016, Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вул. Першамайская, 128а

 

КАРОТКАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАДПРЫЕМСТВА

 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Магілёўскае вагоннае дэпо заснавана ў 1933 годзе. У склад дэпо ўваходзяць 12 падраздзяленняў, 2 з якіх размешчаны ў г. Крычаве і г. Камунары. Асноўны від дзейнасці дэпо - рамонт і эксплуатацыя рухомага саставу. Прадпрыемства выконвае планавыя віды рамонту вагонаў, бягучы адцэпачны рамонт, тэхнічнае абслугоўванне грузавых і пасажырскіх вагонаў транзітных цягнікоў і цягнікоў свайго фарміравання, а таксама падрыхтоўку вагонаў пад пагрузку.

За апошнія гады асвоены новы від рамонту вагонаў - капітальны рамонт з прадаўжэннем тэрмiну карыснага выкарыстання вагонаў-хопераў для перавозкі цэменту і мінеральных угнаенняў. Укаранёны новыя тэхналогіі па мадэрнізацыі калясак з аднаўленнем карпусоў букс, рамонту думпкараў, шэраг выпрабавальнага, вымяральнага і тэхналагічнага абсталявання, дробаструйна-фарбавальны комплекс.

Сёння спецыялісты Магілёўскага вагоннага дэпо прыярытэтнымі напрамкамі сваёй працы лічаць максімальнае павышэнне якасці рамонту шляхам ўкаранення ў вытворчасць найноўшых тэхналагічных распрацовак і перадавых метадаў, а таксама паляпшэння ўмоў працы работнікаў.

 

Асноўнымі задачамі дзейнасці з’яўляюцца:

 

  • рамонт вагонаў - хопераў для перавозкі цэменту і мінеральных угнаенняў;
  • тэхнічнае абслугоўванне грузавых і пасажырскіх вагонаў;
  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў.
 

Кваліфікацыя работнікаў

У Магілёўскім вагонным дэпо штат 453 чалавекі, з іх:

 

  • кіраўнікі і спецыялісты, служачыя - 57 чалавек;
  • работнікі з вышэйшай адукацыяй - 65 чалавек;
  • работнікі з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй - 105 чалавек.

 Масавымі прафесіямі прадпрыемства з’яўляюцца слесар па рамонце рухомага складу і аглядчык-рамонтнік вагонаў..

 

Наяўнасць абсталявання

У Магілёўскім вагонным дэпо маюцца: такарныя, фрэзерныя, свідравальныя, дрэваапрацоўчыя станкі, пад’ёмныя краны і машыны, прэсы, молаты, стэнды для выпрабавання тармазнога абсталявання і дэталяў грузавых вагонаў, лабараторыя дэфектаскапіі. Рамонтныя цэхі аснашчаны комплексам высокапрадукцыйнага тэхналагічнага і дыягнастычнага абсталявання. Набыты і ўкаранёны ў вытворчасць: машына для мыцця і сушкі ролікавых падшыпнікаў МСП01, станкі такарныя з ЧПУ 16ГС25ФЗС1М і 16ГС25ФЗС5М, стэнд для выпрабавання аўтарэгулятараў СІА.1.ТРП.00, геліяўстаноўкі (сонечныя калектары), стол для рамонту і выпрабаванняў Н.1841аўтарэжымаў, ўстаноўка зарадкі і апрабавання тармазоў, дыягнастычнае абсталяванне (акустыка-эмісійны кантроль бакавых рам і надрэсорных бэлек; СДВК - стэнд ультрагукавога кантролю абадоў суцэльна-катаных колаў).

 Укаранёна і працуе новая ўстаноўка для мыцця колавых пар, распрацаваная супрацоўнікамі тэхнічнага аддзела Магілёўскага вагоннага дэпо. Да гэтага часу на нашай магістралі для гэтых мэтаў у асноўным прымянялася абсталяванне расійскай вытворчасці. Ціск мыйнага раствору ў гэтых устаноўках не перавышаў 6 бар, яны не давалі неабходнага эфекту. Патрабаваўся падагрэў раствору. А паколькі ў яго склад уваходзілі мыйныя сродкі, для іх утылізацыі былі неабходны ачышчальныя сістэмы.
 

Супрацоўнікі тэхнічнага аддзела Магілёўскага вагоннага дэпо дэталёва вывучылі гэтую праблему і ў нас, і ў краінах СНД. Эксперыментальным шляхам яны вызначылі, што найбольш эфектыўная ачыстка адбываецца пры ціску вады ў 500 бар. Імі была спраектавана і выраблена ўстаноўка для мыцця колавых пар, у аснову працы якой пакладзены прынцып ўдарнага дзеяння струменя вады высокага ціску. У якасці аднаго з асноўных элементаў ўстаноўкі, якія ствараюць патрэбны ціск, выкарыстана прылада, якая выпускаецца магілёўскай кампаніяй «Эско». Большасць колавых пар мае такія забруджванні, якія могуць быць выдалены струменем вады пад ціскам не ніжэй 500 бар. Прычым, мыйка ажыццяўляецца без дабаўлення хімічных сродкаў - вада пад высокім ціскам «адбівае» паверхню колавай пары да чыстага металу. Ніякіх іншых механічных уздзеянняў не патрабуецца. Кола трапляе на лавіцель і далей працэс працягваецца ў аўтаматычным рэжыме. Пасля мыйкі кола абдуваецца паветрам, прасушваецца. Устаноўка аснашчана тэхналагічным пнеўматычным абсталяваннем нямецкага канцэрна Festo, якое ўпраўляецца камп’ютарнай праграмай (распрацоўшчык - беларуская кампанія «Белсофт сістэмы»), якая забяспечвае аўтаматычны цыкл мыцця без удзелу чалавека. У канструкцыі ўстаноўкі прадугледжаны нагрэў вады, што дасць магчымасць пашырыць магчымасці новага абсталявання.

 Укараненне дадзенай ўстаноўкі дазваляе вырабляць якасную ачыстку колавых пар падчас планавага рамонту і далейшую дыягностыку, а такім чынам, палепшыць якасць іх рамонту. Гэты метад ачысткі колавых пар выдатна зарэкамендаваў сябе ў Магілёўскім вагонным дэпо.

 Работнікі Магілёўскага вагоннага дэпо актыўна ўдзельнічаюць у тэхнічнай творчасці. Дзякуючы іх распрацоўцы, прадпрыемства штогод эканоміць мільёны рублёў. У мінулым годзе ў рацыяналізатарскай працы прымалі ўдзел 10 чалавек. Яны ўкаранілі ў вытворчасць 5 рацыяналізатарскіх прапаноў з агульным эканамічным эфектам 4,752 млн. рублёў.

 Распрацоўкі магілёўскіх рацыяналізатараў накіраваны на павышэнне прадукцыйнасці і паляпшэнне ўмоў працы, якасць рамонту вагонаў, эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў, зніжэнне сабекошту рамонту вагонаў, імпартазамяшчэнне і павышэнне якасці аказваемых паслуг не толькі спажыўцам у нашай краіне, але і замежным партнёрам. Гэта спрыяе пашырэнню кола заказчыкаў, павелічэнню валютнай выручкі, а таксама садзейнічае ўмацаванню рэпутацыі прадпрыемства.

 Сярод найбольш значных распрацовак, укаранёных у Магілёўскім вагонным дэпо, - устаноўка для ачысткі вінта аўтарэгулятара. Яго выкарыстанне дазваляе скараціць час і павысіць якасць ачысткі вінта аўтарэгулятара пры правядзенні планавых відаў рамонту вагонаў. Аўтар прапановы - начальнік тэхнічнага аддзела вагоннага дэпо Веракса А.В. Майстар малярнага цэха Патрусаў А.М. і галоўны энергетык Ціханаў А.Л. прапанавалі змены ў схему ўключэння асвятлення ў камеры афарбоўкі вагонаў. Гэта дазваляе эканоміць больш за 50 кВт электраэнергіі ў параўнанні са звычайнай схемай, гадавы эканамічны эфект ад укаранення гэтай прапановы склаў 5,665 млн. рублёў. Выкарыстанне новай устаноўкі для ўздыму-павароту колавых пар у колава-калясным аддзяленні, над якой працавалі начальнік тэхнічнага аддзела Веракса А.В. і майстар рамонтна-энергетычнага цэха Зайчанка А.М., дазволіла механізаваць аперацыю ўздыму-павароту колавых пар вагона. Акрамя гэтага, з'явілася магчымасць адказацца ад цяжкай ручной працы і палепшыць умовы працы. Гадавы эканамічны эфект ад укаранення склаў 5,616 млн. рублёў. Вялікі ўклад у развіццё тэхнічнай творчасці на прадпрыемстве ўносіць вядучы інжынер Грыгор'еў С.І. Ён курыруе пытанні рацыяналізацыі, сам з’яўляецца аўтарам шматлікіх распрацовак, аказвае ўсебаковую дапамогу наватарам вытворчасці ў афармленні рацыяналізатарскіх прапаноў.

Плануемая далейшая стратэгія развіцця прадпрыемства
 

Укараненне найноўшых дасягненняў навукі, перадавога вопыту, максімальнае выкарыстанне вытворчых магутнасцей, машын, механізмаў, павышэнне ўзроўню механізацыі капітальнага і дэпоўскага рамонтаў, павышэнне эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці, комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай сферы дэпо.