Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лакаматыўнае дэпо Магілёў

 

Начальнік дэпо

Русіноўскі Аляксандр Аляксандравіч

 

Кантактная інфармацыя:

Тэл./факс (+ 375 222) 39 38 50, 39 21 60
E-mail: tch12@railway.mogilev.by
Адрас: 2120001, Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вул. Вакзальная, 6а

Лакаматыўнае дэпо Магілёў забяспечвае перавозкі і манеўровыя работы цягавым рухомым саставам уласнай прыпіскі на ўчастках Віцебск-Калінкавічы і Мінск-Крычаў.

Прыпісны парк дэпо складаюць: цеплавозы М62, 2М62, 2М62УМ, 2М62М,ЧМЭ3, ТГМ, вагоны дызель-цягнікоў.

                                

 

 

 

 

 

У лакаматыўным дэпо Магілёў адбываецца рамонт прыпіснога парка:

 

  • цягавага саставу ў аб’ёмах ТА-2, ТА-3, ТР-1;
  • пасажырскіх вагонаў дызель-цягнікоў – ТР-2;
  • цеплавозаў серыі ЧМЭ3 прыпіскі Беларускай чыгункі ў аб’ёмах ТР-2, ТР-3.

У дэпо асвоена абслугоўванне і эксплуатацыя дызель-цягнікоў ДДБ1 і рамонт прыцапных вагонаў у аб’ёме ЦР-2.

За апошнія гады ў дэпо для забеспячэння рамонту цягавага рухомага саставу ўведзены ў эксплуатацыю цэх пад’ёмнага рамонту (ТР-3) цеплавозаў ЧМЭ3 плошчай 2,1 тыс. м2, абсталяванай 32-тоннымі і 16-тоннымі маставымі кранамі.

                               

Прадаўжаецца работа па арганізацыі эксплуатацыі ў прыгарадным руху дызель-цягнікоў новага пакалення, якія папоўнілі прыпісны парк цягавага рухомага саставу дэпо.

Дэпо ажыццяўляе падсобна-дапаможную дзейнасць:

 

  • рамонт цеплавозаў іншым арганізацыям;
  • размяшчэнне рэкламы ў салонах дызель-цягнікоў.

На тэрыторыі дэпо функцыяніруюць:

  • станцыя ачысткі прамысловых стокаў прадуктыўнасцю 20 м3/гадз;
  • пункт тэхнічнага абслугоўвання дызель-цягнікоў;
  • рад выпрабавальнага і тэхналагічнага абсталявання.