Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Станцыя Асіповічы

Начальнік станцыі

(+375 2235) 6-22-00
Канстанціновіч Віталь Вячаслававіч

 

 

Галоўны інжынер

(+375 2235) 6-22-18
Малчанаў Юрый Яўгеньевіч

 

Намеснік начальніка станцыі

(+375 2235) 6-22-01
  Альферовіч Дзмітрый Аляксандравіч

 

Намеснік начальніка станцыі

(+375 2235) 6-22-17
Ліцвіненка Аляксей Мікалаевіч

 

Намеснік начальніка станцыі

(+375 2235) 6-22-50
Селівончык Ала Васільеўна

 

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 2235) 6 23 64
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Асіповічы, вул. Вакзальная, д.24
e-mail: dsosip@tut.by

         Асіповічы ўваходзіць у склад Транспартнага Рэспубліканскага Унітарнага Прадпрыемства “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі на правах самастойнага структурнага падраздзялення (філіяла без права юрыдычнай асобы і дзейнічае на аснове Палажэння, зацверджанага начальнікам аддзялення дарогі. Станцыя Асіповічы-1 - чыгуначны вузел, утвораны на перасячэнні накірункаў  Мінск - Гомель, Магілёў – Слуцк – Калій і ўчастка Асіповічы – Градзянка. У склад аб’яднанай станцыі ўваходзяць 9 прамежкавых станцый: Асіповічы-2, Асіповічы-3, Дзераўцы, Вярэйцы, Лапічы, Градзянка, Дараганава, Татарка, Ялізава, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабою. Акрамя таго, у склад станцыі Асіповічы ўваходзіць вакзал, прызначаны для абслугоўвання пасажыраў, прыёму, адпраўлення багажу і грузабагажу. Падходы да станцыі Асіповічы-1 абсталяваны мастамі і пуцепровадамі на двух узроўнях. Асноўны накірунак, Асіповічы-1 – Мінск, электрафікаваны
Станцыя Асіповічы-1 па прызначэнні і характару эксплуатацыйнай работы з’яўляецца ўчастковай станцыяй. У залежнасці ад аб’ёму аперацый, якія выконваюцца пасажырскімі і грузавымі цягнікамі і вагонамі, складанасці работы, станцыя Асіповічы-1 аднесена да пазакласных станцый на аснове загада Начальніка Беларускай чыгункі. Па колькасці сартыровачных камплектаў станцыя з’яўляецца двухбаковай з паралельным размяшчэннем Слуцкага і Жлобінскага паркаў і прадольна-паслядоўным размяшчэннем Магілёўскага пасажырскага, Мінскага і Прамывачнага паркаў. Лакаматыўнае дэпо размяшчаецца на тэрыторыі станцыі паміж  Пасажырскім і Магілёўскім паркамі па востраўному тыпу. Аднаўленчы цягнік знаходзіцца на 74 пуці лакаматыўнага дэпо. Пажарны аварыйна-выратавальны цягнік – на 73 пуці лакаматыўнага дэпо. Да станцыі прымыкаюць чатыры чыгуначныя ўчасткі: Асіповічы – Магілёў, Асіповічы – Жлобін, Асіповічы – Мінск, Асіповічы – Слуцк. Станцыя прызначана для фарміравання і расфарміравання грузавых цягнікоў, выканання вытворчых аперацый па абслугоўванні грузавых цягнікоў і вагонаў, падрыхтоўкі грузавых вагонаў пад пагрузку, грузавых аперацый з вагонамі, фарміравання і абслугоўвання пасажырскіх цягнікоў.
Станцыя Асіповічы выконвае значны аб’ём работы па перапрацоўцы розных катэгорый вагонапатокаў на Беларускай чыгунцы. Гэта звязана з яе размяшчэннем на перасячэнні двух найбольш важных накірункаў сеткі Беларускай чыгункі. У 2012 годзе ў сярэднім у суткі станцыя загружае 2194,9 тоны, выгружае 42,6 вагонаў, перапрацоўвае 77,2 мясцовых, 624,1 транзітных вагонаў, прапускае без перапрацоўкі 983,0 вагонаў. Прастайванне мясцовага вагона пад адной грузавой аперацыяй працягваецца 45,07 гадз., транзітнага з пераапрацоўкай 14,47, без перапрацоўкі – 2,16 гадзіны. Эфектыўнае функцыяванне станцыі Асіповічы забяспечваецца на аснове пастаяннай рэалізацыі прынцыпаў адпаведнасці ўзроўню тэхнічнага і тэхналагічнага развіцця патрэб і ўзроўню транспартнага абслугоўвання. Спісачная колькасць работнікаў на 01.07.2012 – 360 чалавек, з іх кіраўнікоў – 21 чал., спецыялістаў – 69 чал., служачых - 67 чал., рабочых – 203 чал.
 

Асноўнымі задачамі дзейнасці з’яўляюцца:

  • задавальненне грамадскіх патрэб у перавозках грузаў і пасажыраў;
  • рэалізацыя сацыяльных і эканамічных інтарэсаў працоўнага калектыву;
  • дзейнасць чыгуначнага транспарту;
  • паслугі тэрміналаў;
  • захаванне і складзіраванне;
  • арганізацыя перавозак грузаў;
  • здача ўзаймы асабістай нерухомай маёмасці;
  • рэкламная дзейнасць;
  • страхавое пасрэдніцтва;
  • дзейнасць у галіне мытняй справы;
  • перавозка пасажыраў і грузаў (выключаючы тэхналагічныя ўнутрыгаспадарчыя  перавозкі пасажыраў і грузаў, якія выконваюцца юрыдычнымі асобамі і індувідуальнымі прадпрымальнікамі для асабістых патрэб) аўтамабільным, унутраным водным, марскім транспартам.