Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сельскагаспадарчае даччынае прадпрыемства Авангард

Сельскагаспадарчае даччынае прадпрыемства «Авангард» размешчана на тэрыторыі 17 населеных пунктаў (Прысно-1, Прысно-2, Баброва, Бабровічы, Нізкая вуліца, Горная вуліца, Лубнішча, Залубнішча, Забор'е, Ільінка, Княжыцы, Нікіцінічы, Пясчанка, Прокшэнічы, Сенькава, Сумарокава, Шчагліца).

Плошча зямель прадпрыемства складае 7 796 га, з якіх сельскагаспадарчых угоддзяў — 7 040 га, у тым ліку раллі — 6425 га, лугавых — 543 га, садоў — 72 га.

Раслінаводства

Комбайн.jpg

У СДП «Авангард» вырошчваюць наступныя культуры: збожжавыя, рапс, цукровыя буракі, кармавыя культуры (кукуруза на зялёны корм і сілас, шматгадовыя культуры на сена, насенне, сянаж).

На прадпрыемстве маюцца два зернесушыльных комплексу шахтнага (закрытага) тыпу марак СЗШР-16 і КЗСК-40, у склад якіх уваходзяць машыны папярэдняй (а ў зернесушыльным комплексе КЗСК-40 яшчэ і першаснай) ачысткі збожжа. Акрамя гэтага на прадпрыемстве ёсць падлогавая сушылка (адкрытага тыпу) і зернеачышчальная машына Пектус-гігант па ачыстцы збожжа і насення для атрымання першых пасяўных рэпрадукцый; маецца два склады для захоўвання угнаенняў і адзін склад для захоўвання ядахімікатаў.

Жывёлагадоўля

У склад СДП «Авангард» уваходзяць тры малочна-таварных фермы: у в.Сумароково (292 гал.), в.Прысно-1 (270 гал.), в.Нікіцінічы (337 гал.) і адзін малочны комплекс у д.Сенькава (637 гал.). Акрамя гэтага, прадпрыемства мае дзве фермы па вырошчванні цялушак для ўзнаўлення асноўнага статка, дзве фермы па адкорме буйной рагатай жывёлы, ферму і комплекс па вырошчванні свіней.

Акрамя асноўнай сельскагаспадарчай вытворчасці на прадпрыемстве функцыянуе мясаперапрацоўчы цэх фактычнай магутнасцю 3,7 тоны перапрацоўкі свініны і 0,4 тоны ялавічыны ў дзень.

Акрамя пералічаных вытворчасцяў на тэрыторыі гаспадаркі працуе ўласны прамысловы цэх па вытворчасці сухіх кармоў (камбікармоў) праектнай прадукцыйнасцю 80 тон у дзень і гадавым аб'ёмам вытворчасці камбікармоў для буйной рагатай жывёлы і свіней у колькасці 20 000 тон.

Коровки.jpg   Корова.jpg   Поросенок.jpg   Хрюши.jpg

Сацыяльная сфера

  • жыллёвы фонд: 94 кватэры агульнай плошчай 6 900 кв. м;
  • установы адукацыі: яслі-сад на 90 месцаў, сярэдняя адукацыйная школа на 250 навучэнцаў;
  • установы аховы здароўя: бальніца, амбулаторыя, аптэка;
  • установы гандлю і грамадскага харчавання: 5 магазінаў, гандлёвы аб'ект у в. Сумарокава, харчаблок у в. Горная вуліца;
  • установы культуры: дом культуры, бібліятэка, футбольнае поле, спартыўная зала, трэнажорная зала.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць