Грузавы аддзел
Начальнік
Намеснік начальніка
На адззел ускладзены наступныя асноўныя задачы:
-
аналіз грузавой і камерцыйнай дзейнасці на станцыях аддзялення і Магілёўгрузсэрвіс;
-
распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, скіраваных на павышэнне прыбытку дарогі, забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў і захавання грузаў, якія перавозяцца;
-
удасканаленне тэхналогіі грузавой і камерцыйнай работы на аддзяленні дарогі, механізацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў;
-
вывучэнне кан'юктуры беларускага і міжнароднага рынкаў транспартных паслуг з мэтай прыцягнення грузаў на чыгуначны транспарт;
-
арганізацыя і правядзенне семінараў з работнікамі грузавой гаспадаркі з мэтай павышэння іх узроўню ведаў і ўменняў, вывучэння нарматыўных дакументаў, якія датычаць пытанняў грузавой і камерцыйнай работы.
У адпаведнасці з задачамі на аддзел ускладзены наступныя функцыі:
-
распрацоўка і ажыццяўленне, сумесна з аддзеламі, якія маюць да гэтага дачыненне, мерапрыемстваў, якія скіраваны на павышэнне даходнасці аддзялення ад перавозак грузаў і звязаных з імі дадатковых аперацый, кантроль за правільным афармленнем перавозных дакументаў, выкарыстаннем тарыфаў і ўдасканаленнем арганізацыі работы таварных кантор, кантор перадач;
-
падрыхтоўка матэрыялаў па выніках работы аддзялення на селектарныя нарады, тэхніка-эканамічныя саветы і інш;
-
прагназаванне аб'ёмаў перавозак грузаў, правядзенне мерапрыемстваў па пошуку дадатковых аб'ёмаў перавозак за кошт пераводу іх з іншых відаў транспарту, па аказанні дадатковых паслуг грузаадпраўшчыкам і грузааатрымальнікам;
-
правядзенне сістэматычнага комплекснага маркетынгавага аналізу вынікаў работы аддзялення дарогі па перавозках экспартна-імпартных грузаў за адпаведны перыяд па грузаадпрашчыках наменклатурных груп асноўных грузаў: аналіз фактараў, якія ўплываюць на дынаміку перавозак грузаў;
-
перагляд дзейнічаючай у грузавой гаспадарцы аддзялення нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, узгадненне тэхналагічных працэсаў, правіл, інструкцый, палажэнняў;
-
кантроль за выкананнем на станцыях аддзялення палажэнняў Статута чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, Правіл перавозак-грузаў, міжнародных пагадненняў па перавозках грузаў, тарыфаў, інструкцый і загадаў па шэрагу пытанняў, ускладзеных на аддзел;
-
узгадненне ва ўстаноўленым парадку чарцяжоў і разлікаў пагрузкі і замацавання грузаў, пагрузка якіх не прадугледжана Тэхнічнымі ўмовамі пагрузкі замацавання грузаў, службовых інструкцый і іншай дакументацыі па грузавой і камерцыйнай рабоце;
-
распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні захавання перавозных грузаў, бяспекі руху цягнікоў, ажыццяўленне пастаяннага кантролю за выкананнем грузаадпраўшчыкамі і работнікамі чыгункі Тэхнічных умоў пагрузкі замацавання грузаў, правільнасцю вызначэння вагі груза, якасцю камерцыйнага догляду цягнікоў і вагонаў;
-
арганізацыя на аддзяленні дарогі актава-прэтэнзійнай работы ў сувязі з недастачай, стратай, псаваннем, крадзяжом, пашкоджаннем грузаў, якія перавозяцца па міжнародных і ўнутрырэспубліканскіх шляхах зносін;
-
арганізацыя пошуку грузаў, не дастаўленых па назначэнні ва ўстаноўленыя тэрміны;
-
арганізацыя работы пастаянна дзейнічаючай камісіі па забеспячэнні захавання перавозімых грузаў;
-
арганізацыя работы па захаванні і пошуку перавозімых грузаў з прыцягненнем у неабходных выпадках работнікаў з супрацоўнічаючых аддзелаў, кантроль за ўстаноўленым парадкам пераадрасоўкі грузаў, падрыхтоўка матэрыялаў для разгляду на пастаянна дзейнічаючай камісіі па захаванні перавозімых грузаў;
-
распрацоўка і ўкараненне прагрэсіўных форм па паляпшэнні выкарыстання вагонаў, экплуатацыі пад'язных пуцей прадпрыемстваў і арганізацый, арганізацыя работы па заключэнні дагавароў на падачу і прыманне вагонаў, эксплуатацыю пад'язных пуцей;
-
распрацоўка, сумесна з супрацоўнічаючымі аддзеламі, праектаў дагавораў з грузаадпраўшчыкамі і грузаатрымальнікамі на аказанне паслуг па перавозцы грузаў, на выдачу і пераважванне грузаў, на зліў небяспечных грузаў у выпадку аварыйных сітуацый. Арганізацыя работы па заключэнні гэтых дагавораў;
-
арганізацыя і кантроль за выкананнем паказчыкаў выкарыстання кантэйнернага парка на аддзяленні дарогі;
-
кантроль за забеспячэннем пагрузкі і выгрузкі грузаў у месцах агульнага карыстання, за транспартна-экпедыцыйным абслугоўваннем прадпрыемстваў, каардынацыя дзейнасці Магілеўгрузсервіс, укараненне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі пагрузачна-разгрузачных работ, перадавога вопыту і ўдасканаленне тэхналогіі;
-
падрыхтоўка прапаноў па канцэнтрацыі грузавой работы ў месцах агульнага карыстання, а таксама па адкрыцці або закрыцці станцый для выканання грузавых аперацый;
-
арганізацыя, сумесна з супрацоўнічаючымі аддзеламі, уліку і справаздачы па грузавой і камерцыйнай рабоце; укараненне электронна-вылічальнай тэхнікі для паскарэння апрацоўкі перавозных дакументаў;
-
арганізацыя і правядзенне рэвізій грузавой і камерцыйнай работы на станцыях аддзялення, Магілёўгрузсэрвіс;
-
кіраўніцтва работай станцый па выкананні Таможнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, нарматыўных актаў; узамадзеянне з таможнымі органамі па пытаннях грузавых перавозак;
-
арганізацыя работы па забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў у грузавой гаспадарцы аддзялення і кантроль за яе выкананнем;
-
распрацоўка калькуляцый на работы і паслугі, якія выконваюцца чыгункай для грузаадпраўшчыкаў і грузаатрымальнікаў;
-
давядзенне да работнікаў станцый, якія маюць дачыненне да гэтага, заканадаўчых і нарматыўных актаў, якія датычаць пытанняў грузавой і камерцыйнай дзейнасці;
-
кантроль за станам таварных кантор, іншых памяшканняў і збудаванняў грузавой гаспадаркі;
-
выпрацоўка прапаноў па іх бягучым утрыманні належным чынам, паляпшэнні ўмоў працы грузавых работнікаў;
-
кантроль за захаваннем работнікамі грузавой гаспадаркі аддзялення дарогі патрабаванняў нарматыўных дакументаў па ахове працы і тэхнікі бяспекі;
-
распрацоўка сумесна з агульнатэхнічным аддзелам планаў і мерапрыемстваў па грамадзянскай абароне і мабілізацыйнай падрыхтоўцы аддзялення дарогі і Магілёўгрузсэрвіс;
-
забеспячэнне захаванасці дакументаў бягучага справаводства, фарміраванне спраў у адпаведнасці з зацверджанай наменклатурай, іх належнае афармленне і перадача ў архіў;
-
забеспячэнне рэжыму сакрэтнасці, своечасовае правядзенне мерапрыемстваў па абароне сакрэтных службовых звестак ад іх выдавання.