Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Магілёўгрузсэрвіс

 

Начальнік

(+375 222) 39 22 60
Анчук Аляксандр Анатольевіч

 

Галоўны інжынер

(+375 222) 39 22 62
Завалкевіч Барыс Віктаравіч

 

Намеснік начальніка

(+375 222) 39 28 79
Стрэкалоўская Алена Анатольеўна

 

Контактная информация:

Тэл.:(+375 222) 39 42 14, 39 35 47
E-mail:
Адрас: 212001, Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, пасёлак Загорскі, 5а

Прадпрыемства “Магілёўгрузсэрвіс выконвае пагрузачна-разгрузачныя, транспартна-экспедыцыйныя аперацыі, выгрузку грузаў, пагрузку вагонаў і аўтамабіляў, прыём і выдачу грузаў, ажыццяўляе захоўванне грузаў у крытых складах і на адкрытых пляцоўках. Усяго на прадпрыемстве працуе 274 работнікі.

Асноўнымі задачамі дзейнасці з'яўляюцца:

 

  • своечасовае і якаснае задавальненне прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва ў пагрузачна-разгрузачных, транспартна-экспедыцыйных аперацыях, аказанне іншых паслуг на абслугоўваемым участку;
  • забеспячэнне кругласутачнай выгрузкі грузаў, пагрузкі вагонаў і аўтамабіляў, прыёму і выдачы грузаў, экспедыцыйных аперацый на станцыях з найменшымі выдаткамі працоўных, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў;
  • транспартная апрацоўка грузаў; мантаж, наладка, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне пад'ёмнага і такелажнага абсталявання;
  • вытворчасць сталярных вырабаў;
  • вытворчасць іншых металічных вырабаў, не ўключаных у іншыя групоўкі;
  • вытворчасць драўлянай тары;
  • распілоўка і габляванне драўніны;
  • вытворчасць метала-і дрэваапрацоўчага інструмента.В «Могилевгрузсервис» находятся: токарные, фрезерные, деревообрабатывающие, сверлильные станки, подъемные механизмы и краны, оборудование для изготовления строп, стенд для опробования строп на пригодность.

У «Магілёўгрузсэрвіс» знаходзяцца: такарныя, фрэзерныя, дрэваапрацоўчыя, свідравальныя станкі, пад’ёмныя механізмы і краны, абсталяванне для вырабу строп, стэнд для апрабавання строп на прыдатнасць.

Плануемая далейшая стратэгія развіцця прадпрыемства:

Укараненне найноўшых дасягненняў навукі, перадавога вопыту, максімальнае выкарыстанне вытворчых магутнасцяў, удасканаленне і пашырэнне сістэмы арганізацыі пагрузачна-разгрузачных работ, транспартна-экспедыцыйных аперацый, укараненне комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі для іх выканання, выкарыстанне перадавых навукова-тэхнічных дасягненняў, павышэнне ўзроўню механізацыі працаёмкіх працэсаў, скарачэнне часу знаходжання вагонаў і аўтамабіляў пад грузавымі аперацыямі.
 

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць