Станцыя Асіповічы
Начальнік станцыі
Галоўны інжынер
Намеснік начальніка станцыі
Намеснік начальніка станцыі
Намеснік начальніка станцыі
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 2235) 6 23 64
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Асіповічы, вул. Вакзальная, д.24
e-mail: dsosip@tut.by
Асіповічы ўваходзіць у склад Транспартнага Рэспубліканскага Унітарнага Прадпрыемства “Магілёўскае
аддзяленне Беларускай чыгункі на правах самастойнага структурнага падраздзялення (філіяла без права юрыдычнай асобы і дзейнічае на аснове Палажэння, зацверджанага начальнікам аддзялення
дарогі. Станцыя Асіповічы-1 - чыгуначны вузел, утвораны на перасячэнні накірункаў Мінск - Гомель, Магілёў – Слуцк – Калій і ўчастка Асіповічы – Градзянка. У склад
аб’яднанай станцыі ўваходзяць 9 прамежкавых станцый: Асіповічы-2, Асіповічы-3, Дзераўцы, Вярэйцы, Лапічы, Градзянка, Дараганава, Татарка, Ялізава, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабою. Акрамя
таго, у склад станцыі Асіповічы ўваходзіць вакзал, прызначаны для абслугоўвання пасажыраў, прыёму, адпраўлення багажу і грузабагажу. Падходы да станцыі Асіповічы-1 абсталяваны мастамі і пуцепровадамі
на двух узроўнях. Асноўны накірунак, Асіповічы-1 – Мінск, электрафікаваны
Станцыя Асіповічы-1 па прызначэнні і характару эксплуатацыйнай работы з’яўляецца ўчастковай станцыяй. У залежнасці ад аб’ёму аперацый, якія выконваюцца пасажырскімі і грузавымі
цягнікамі і вагонамі, складанасці работы, станцыя Асіповічы-1 аднесена да пазакласных станцый на аснове загада Начальніка Беларускай чыгункі. Па колькасці сартыровачных камплектаў станцыя
з’яўляецца двухбаковай з паралельным размяшчэннем Слуцкага і Жлобінскага паркаў і прадольна-паслядоўным размяшчэннем Магілёўскага пасажырскага, Мінскага і Прамывачнага паркаў. Лакаматыўнае
дэпо размяшчаецца на тэрыторыі станцыі паміж Пасажырскім і Магілёўскім паркамі па востраўному тыпу. Аднаўленчы цягнік знаходзіцца на 74 пуці лакаматыўнага дэпо. Пажарны аварыйна-выратавальны
цягнік – на 73 пуці лакаматыўнага дэпо. Да станцыі прымыкаюць чатыры чыгуначныя ўчасткі: Асіповічы – Магілёў, Асіповічы – Жлобін, Асіповічы – Мінск, Асіповічы
– Слуцк. Станцыя прызначана для фарміравання і расфарміравання грузавых цягнікоў, выканання вытворчых аперацый па абслугоўванні грузавых цягнікоў і вагонаў, падрыхтоўкі грузавых вагонаў пад
пагрузку, грузавых аперацый з вагонамі, фарміравання і абслугоўвання пасажырскіх цягнікоў.
Станцыя Асіповічы выконвае значны аб’ём работы па перапрацоўцы розных катэгорый вагонапатокаў на Беларускай чыгунцы. Гэта звязана з яе размяшчэннем на перасячэнні двух найбольш важных
накірункаў сеткі Беларускай чыгункі. У 2012 годзе ў сярэднім у суткі станцыя загружае 2194,9 тоны, выгружае 42,6 вагонаў, перапрацоўвае 77,2 мясцовых, 624,1 транзітных вагонаў, прапускае без
перапрацоўкі 983,0 вагонаў. Прастайванне мясцовага вагона пад адной грузавой аперацыяй працягваецца 45,07 гадз., транзітнага з пераапрацоўкай 14,47, без перапрацоўкі – 2,16 гадзіны.
Эфектыўнае функцыяванне станцыі Асіповічы забяспечваецца на аснове пастаяннай рэалізацыі прынцыпаў адпаведнасці ўзроўню тэхнічнага і тэхналагічнага развіцця патрэб і ўзроўню транспартнага
абслугоўвання. Спісачная колькасць работнікаў на 01.07.2012 – 360 чалавек, з іх кіраўнікоў – 21 чал., спецыялістаў – 69 чал., служачых - 67 чал., рабочых – 203
чал.
Асноўнымі задачамі дзейнасці з’яўляюцца:
-
задавальненне грамадскіх патрэб у перавозках грузаў і пасажыраў;
-
рэалізацыя сацыяльных і эканамічных інтарэсаў працоўнага калектыву;
-
дзейнасць чыгуначнага транспарту;
-
паслугі тэрміналаў;
-
захаванне і складзіраванне;
-
арганізацыя перавозак грузаў;
-
здача ўзаймы асабістай нерухомай маёмасці;
- рэкламная дзейнасць;
- страхавое пасрэдніцтва;
-
дзейнасць у галіне мытняй справы;
-
перавозка пасажыраў і грузаў (выключаючы тэхналагічныя ўнутрыгаспадарчыя перавозкі пасажыраў і грузаў, якія выконваюцца юрыдычнымі асобамі і індувідуальнымі прадпрымальнікамі для асабістых патрэб) аўтамабільным, унутраным водным, марскім транспартам.