Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магiлёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сельскохозяйственное дочернее предприятие "Авангард"

 

Начальнік

(+375 222) 21 54 14
(+375 222) 21 52 66
Жыбурт Аляксандр Уладзіміравіч
Прыёмная

 

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 213125 Магілёўскі р-н, в. Сумарокава
тэл. (0222) 21-52-35, факс (0222) 21-52-66


Сельскагаспадарчае даччынае прадпрыемства «Авангард» размешчана на тэрыторыі 17 населеных пунктаў: Прысна-1, Прысна-2, Баброва, Бабровічы, Нізкая Вуліца, Горная Вуліца, Лубнішча, Залубнішча, Заброддзе, Ільінка, Княжыцы, Нікіцічы, Пясчанка, Пракшэнічы, Сенькава, Сумарокава, Шчэгліца.

Плошча зямель прадпрыемства складае 6924 га, з якіх сельскагаспадарчых угоддзяў - 6444 га, у тым ліку раллі - 4889 га, лугоў - 1478 га, пладовых насаджэнняў - 77 га.


Бал урадлівасці глебы - 48,7; сельгасугоддзяў - 46,6.

Раслінаводства

У СДП «Авангард» вырошчваюць наступныя культуры: збожжавыя, азімы рапс, кармавыя культуры (кукуруза на зялёны кармавы сілас, кармавыя карняплоды, шматгадовыя культуры на сена, насенне, сянаж).

На прадпрыемстве маюцца два зернесушыльныя комплексы шахтнага (закрытага) тыпу марак СЗШР-16 і КЗСК-40, у склад якіх уваходзяць машыны папярэдняй (а ў зернесушыльным комплексе КЗСК-40 яшчэ і першаснай) ачысткі збожжа. Акрамя гэтага на прадпрыемстве ёсць падлогавая сушылка (адкрытага тыпу) і зернеачышчальная машына Пектус-Гігант па ачыстцы збожжа і насення для атрымання першых пасяўных рэпрадукцый; маецца два склады для захоўвання ўгнаенняў і адзін склад для захоўвання ядахімікатаў.

Жывёлагадоўля
 

У склад СДП «Авангард» уваходзяць чатыры малочнатоварныя фермы: у в. Сумарокава (300 гал.), в. Сенькава (267 гал.), в. Прысна-1 (233 гал.), в Нікіцічы (300 гал.). У склад прадпрыемства таксама ўваходзяць дзве фермы па вырошчванні цялушак для ўзнаўлення асноўнага статка, дзве фермы па адкорму буйной рагатай жывёлы, ферма па гадоўлі і адкорму свіней і ферма па вырошчванні племянных коней.

Акрамя асноўнай сельскагаспадарчай вытворчасці на прадпрыемстве функцыянуе мясаперапрацоўчы цэх фактычнай магутнасцю 1,62 тоны перапрацоўкі свініны і 0,4 тоны ялавічыны і каніны ў дзень.


Акрамя пералічаных вытворчасцей на тэрыторыі гаспадаркі працуе ўласны прамысловы цэх па падрыхтоўцы канцэнтраваных кармавых сумесяў фактычнай прадукцыйнасцю 23,3 тоны ў дзень і гадавым аб'ёмам вытворчасці кармавых сумесяў для буйной рагатай жывёлы і свіней у колькасці 7121 тоны.

 

Сацыяльная сфера СГП «Авангард»:

 

  • жыллёвы фонд: 174 кватэры агульнай плошчай 12894 кв. м.;
  • ўстановы адукацыі: яслі-сад на 40 месцаў, сярэдняя адукацыйная школа на 250 вучняў;
  • установы аховы здароўя: бальніца, амбулаторыя, аптэка;
  • установы гандлю і грамадскага харчавання: 6 магазінаў, гандлёвы аб'ект у в. Сумарокава,  харчаблок у в. Горная Вуліца;
  • установы культуры: дом і клуб культуры, бібліятэка, футбольнае поле, спартыўная зала,  трэнажорная зала.